Радыяцыйнае становішча ў Беларусі застаецца стабільным

6 июня 2018

Як стала вядома да гэтай хвіліны, радыяцыйнае становішча ў Беларусі застаецца стабільным, перавышэння дозы магутнасці гама-выпраменьвання не зафіксавана. Так пракаменціравалі сёння ў МНС пажар у чарнобыльскай зоне. Нагадаем, узгаранне сухой травы на плошчы каля 10 гектараў адбылося напярэдадні. Для яго тушэння было скінута амаль 100 тон вады. Паводле апошніх даных, плошча пажару паменшылася да 5 гектараў. Асобныя ачагі ўзгарання зараз лакалізуюць пажарныя.

Па факце пажару ў чарнобыльскай зоне ўзбуджана крымінальная справа. Аб гэтым паведамляецца на сайце Нацыянальнай паліцыі Украіны. На месцы здарэння былі знойдзены факелы. Зараз устанаўліваюцца прычыны і высвятляюцца акалічнасці здарэння.