Спрабаваў перайсці праезную частку і трапіў пад колы

12 июля 2018

Сёння раніцай у сталіцы пад колы аўто трапіў мужчына. Ён перасякаў праезную частку па нерэгулюемым пераходзе. Вадзіцель "опеля" не заўважыў пешахода. Пацярпелы шпіталізаваны з пераломамі.

Яшчэ адна аварыя, але з удзелам байкера. У цэнтры Мінска сутыкнуліся матацыкл і «рэно». У момант аварыі жанчына - вадзіцель легкавушкі здзяйсняла разварот, матацыкліст жа рухаўся прама. Вадзіцель байка з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

Ва Уздзенскім раёне фура не прапусціла "опель". У выніку ДТЗ вадзіцель легкавушкі апынуўся заблакіраваным у салоне - спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Зараз мужчына знаходзіцца ў бальніцы.