П'яны вадзіцель у Гродне пратараніў агароджу школы

1 ноября 2017

Мужчына не спыніўся па патрабаванні ДАІ і пачалася пагоня. У выніку ён урэзаўся ў слуп, які зваліўся на службовую машыну. Утрыманне алкаголю ў крыві паказала пяціразовае перавышэнне. Вадзіцелю пагражае пазбаўленне права кіравання да 5 гадоў і штраф.