П'яны вадзіцель збіў інспектара ДАІ

28 мая 2020
У Магілёўскай вобласці  п'яны вадзіцель  спрабаваў уцячы ад ДАІ і збіў афіцэра. Дзяржаўтаінспекцыя  апублікавала затрыманне п'янага ліхача  ў Чавускім раёне. У міліцыю патэлефанаваў відавочца і распавёў пра нецвярозага вадзіцеля за рулём  Mazda. ДАІ машыну заўважылі на адным са скрыжаванняў. Вадзіцель праігнараваў патрабаванне аб спыненні і паспрабаваў уцячы з хуткасцю 160 км/г. Пасля няўдалага абгону правапарушальнік спыніўся. А калі яго паспрабавалі затрымаць,  выкруціў руль і націснуў на газ, збіўшы інспектара з ног. Ён апынуўся на капоце,  ударыўся аб лабавое шкло, пасля чаго яго адкінула на абочыну.

У салоне машыны ўжо знаходзіўся другі міліцыянер, які ў выніку барацьбы  выцягнуў ключы з замка запальвання. Затрыманы - 36-гадовы жыхар Крычава. У крыві ў яго выявілі звыш 2 з паловай праміле алкаголю. Узбуджана крымінальная справа  за насілле і пагрозу прымянення насілля  ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.