П'яны расіянін напаў на супрацоўніка метро ў Мінску

14 ноября 2017

 Інцыдэнт адбыўся напярэдадні днём на станцыі "Уручча".

Відэа, якое зараз на вашых экранах, знята камерамі назірання метрапалітэна. Хлопец быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення, супрацоўнік метрапалітэна ў мэтах бяспекі прапанаваў яму скарыстацца наземным транспартам. Хлопец пайшоў, але пазней вярнуўся і ўдарыў ахоўніка некалькі разоў.

Вечарам падазронага затрымалі. Ім апынуўся 38-гадовы грамадзянін Расіі. Ён прыехаў са Смаленскай вобласці ў госці да сваёй сяброўкі. Узбуджана крымінальная справа.