Мінулая ноч у сталіцы адзначылася двума пажарамі

24 марта 2015

Першае ўзгаранне адбылося ў кватэры ў Казарменнам завулку. У палаючым памяшканні ратавальнікі знайшлі пажылую жанчыну 1957 года нараджэння і яе сына 1985 года нараджэння. Абодва пацярпелыя знаходзіліся без прытомнасці і былі дастаўленыя ў бальніцу.

Другі пажар адбыўся ў кватэры на вуліцы Жудро. Жыхары кватэры - мужчына і жанчына пенсіённага ўзросту - былі знойдзеныя супрацоўнікамі МНС без прытомнасці і дастаўленыя ў бальніцу. Таксама была выратаваная сям'я з кватэры паверхам вышэй, дзе адбылося моцнае задымленне. Ніхто з суседзяў не пацярпеў. Прычынай пажараў як у першым, так і ў другім выпадку было курэнне ў памяшканні.