Прарыў трубаправоду

5 февраля 2015

50 шматкватэрных і 2300 прыватных жылых дамоў ва Уздзе засталіся без цяпла, халоднай і гарачай вады. Ратавальнікі адключылі водазабеспячэнне на час рамонтных работ. У горадзе быў арганізаваны падвоз пітной вады. Вядома, што цэнтральны трубаправод пашкодзілі работнікі салігорскага будаўнічага трэста, якія праводзілі работы без допуску. Зараз прарыў ліквідаваны і ваду зноў падаюць у дамы.