Прапаўшая 14-гадовая школьніца знойдзена мёртвай

2 августа 2017

Цела дзяўчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці выяўлена ў лесе Маладзечанскага раёна. Паводле папярэдніх звестак, школьніцу задушылі. Ужо затрыманы падазроны - гэта 23-гадовы жыхар Мінска. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Забойства з асаблівай жорсткасцю". Паводле непацверджанай інфармацыі, ёсць падставы меркаваць, што ахвяру перад расправай зламыснік згвалтаваў. Падрабязнасці сёння вечарам у праграме - "Зона Х".