Вытворчасць кантрафактных запчастак для БелАЗаў ліквідавана ў Расіі

11 декабря 2019
Вытворчасць кантрафактных запчастак для БелАЗаў выявілі ў Расіі. Цэхі былі размешчаны ў Кемераўскай вобласці. Паводле звестак МУС, мясцовыя жыхары закуплялі ў пункце прыёму металалому зношаныя запчасткі да самазвалаў, надавалі старым дэталям выгляд новага тавару і прадавалі. Адноўленыя запчасткі не вытрымліваюць разліковыя нагрузкі. Іх выкарыстанне магло прывесці да сур'ёзных рызык, у тым ліку для жыцця людзей. Падпольную вытворчасць ліквідавалі.

Зараз спецыялісты падлічваюць дакладны ўрон ад дзейнасці зламыснікаў. Не выключана, што ён можа складаць сотні тысяч рублёў.