Здарэнне ў Нясвіжскім раёне

31 августа 2017

Спецыялісты высвятляюць акалічнасці здарэння ў Нясвіжскім раёне. Мікрааўтобус да смерці збіў пешахода. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель Mercedes ехаў па трасе Асіповічы – Баранавічы. На 160-м кіламетры дарогі наехаў на 62-гадовую жанчыну, якая вяла веласіпед на праезнай частцы па ходзе руху аўто. У выніку аварыі ад атрыманых цялесных траўм жанчына памерла на месцы здарэння. Па факце аварыі заведзена крымінальная справа.