У Мінскам гарадскім судзе працягваюцца слуханні па справе былога начальніка ўпраўлення Мінюста і яе намесніка. Жанчын абвінавачваюць у атрыманні хабару. Нагадаем, падсудных затрымалі з доказамі злачынства ў жніўні 2013 у момант перадачы тысячы долараў. Хабар даваў заснавальнік адной з прыватных будаўнічых кампаній. Папярэдняе расследаванне КДБ устанавіла, што такога роду вопыт у кар'еры начальніка ўпраўлення і яе правай рукі ўжо не першы. Па справе праходзяць 5 абвінавачаных. Зараз праводзіцца допыт сведак, а гэта каля 65 чалавек.














