Працягваюцца маштабныя пошукі Максіма Мархалюка

23 сентября 2017

Дзесяцігадовы хлопчык прапаў тыдзень таму. У Свіслацкім раёне з раніцы сабраліся больш за тысячу чалавек: спецыялісты МНС, мноства пошукавых атрадаў, неабыякавыя жыхары, прычым не толькі Гродзенскай вобласці, але і з усёй краіны. На сёння быў аб’яўлены агульнарэспубліканскі збор.

Дзмітрый Смірноў з самай апошняй інфармацыяй аб пошуках з месца падзей (па тэлефоне).

Пошукавая аперацыя працягваецца. У суседніх вёсках мясцовыя жыхары расклеілі лістоўкі з інфармацыяй па прапаўшым Максіме. Усіх, хто мог бачыць падобнага хлопчыка, просяць звяртацца ва ўпраўленне ўнутраных спраў або тэлефанаваць на нумар 102.