Затор з-за аварыі ўтварыўся на кальцавой ля мікрараёна Малінаўка

10 октября 2017

У Мінску на кальцавой ля мікрараёна Малінаўка з-за аварыі ўтварыўся затор. Сутыкнуліся адразу тры аўтамабілі – два легкавыя і фура. Ніхто не пацярпеў.

Яшчэ адно ДТЗ з удзелам трох машын адбылося сёння на вуліцы Ванеева. Вадзіцель «форда» не саступіў дарогу, урэзаўся ў «пежо» і пагрузчык. Падчас аварыі ніхто не пацярпеў.