Прычыны пажару ў цэнтры дзіцячай творчасці высвятляюць следчыя

8 Красавіка 2019

Дзеянням супрацоўнікаў установы будзе дадзена прававая ацэнка. Нагадаем, здарэнне адбылося на мінулых выхадных. У падвале ўстановы ўспыхнуў сінтэпон. Улічваючы гаручасць матэрыялу, дым хутка разышоўся па будынку. У гэты момант у цэнтры знаходзіліся 70 чалавек, 60 з якіх  дзеці. Супрацоўнікі ўстановы аператыўна эвакуіравалі дзяцей і чакалі ратавальнікаў на вуліцы.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Паводле інфармацыі ратавальнікаў, у суботу ў падвале знаходзілася каля 100 кілаграмаў сінтэпона. Гэты матэрыял адносіцца да катэгорыі гаручых, а значыць павінен захоўвацца на спецыяльным складзе.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя