Прычынай гібелі 11-гадовай дзяўчынкі ў Мінскай вобласці мог стаць мабільны тэлефон

13 января 2020
Следчыя высвятляюць акалічнасці гібелі 11-гадовай дзяўчынкі, прычынай якой мог стаць  мабільны тэлефон. Трагічны выпадак адбыўся ў Мінскай вобласці. Цела дачкі знайшоў бацька  ў ванным пакоі. Следчыя агледзелі месца здарэння, эксперты знайшлі пашкоджанні, характэрныя для электратраўмы. Знойдзены сам апарат і зараднае прыстасаванне. Для высвятлення прычыны смерці прызначаная экспертыза.