Прычына падзення чалавека на рэйкі ў сталічным метро - рэзкае пагаршэнне стану здароўя пасажыра

21 ноября 2016

Гэта здарылася сёння раніцай на станцыі метро «Кастычніцкая». Цягнікі затрымалі на 7 хвілін. Зараз мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі бальніцы хуткай дапамогі. Эксклюзіўныя кадры здарэння літаральна па секундах у рэпартажы Аляксандра Хараўца.

Гэта эксклюзіўныя кадры, якія Агенцтву тэленавін упершыню дае сталічны метрапалітэн. Літаральна праз дзве хвіліны пасля здарэння пасажыра, які ўпаў на пуці на станцыі метро «Кастрычніцкая», выцягнулі работнікі метро і перадалі медыкам. Зараз 55-гадовы мужчына ў цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы хуткай дапамогі.

У выніку ранішняга інцыдэнту затрымка ў руху цягнікоў склала 7 хвілін. Дарэчы, уся інфармацыя аб надзвычайных сітуацыях сцякаецца ў сітуацыйны цэнтр метрапалітэна. І журналістаў сюды пусцілі ўпершыню. Кругласутачна тры спецыялісты з дапамогай больш чым 2 тысяч камер відэаназірання сочаць за тым, што адбываецца ў метро.

Андрэй Кузьмін, прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна: "Нельга заходзіць за жоўтую лінію ля края платформы. Таксама лепш пазбягаць натоўпу, а дзяцей абавязкова трымаць за руку. Калі ўсё ж такі пасажыр апынуўся на пуцях, то сведкам здарэння ні ў якім разе нельга спускацца ўніз. Кантактныя рэйкі могуць быць пад напружаннем".

У выпадку дрэннага самаадчування ў падземцы спецыялісты рэкамендуюць звяртацца па дапамогу да дзяжурнага па станцыі праз спецыяльныя перамоўныя прылады, якія размяшчаюцца на кожнай платформе. Яны маюць яркія наклейкі чырвонага і сіняга колераў на жоўтым фоне.

Акрамя таго, пасажырам, якіх непакоіць стан здароўя, увогуле лепш адмовіцца ад паездак на метро. Пажылым людзям заўсёды варта мець пры сабе неабходныя лекі, прапісаныя ўрачом.