Пры пераходзе чыгуначных пуцей загінуў 9-гадовы хлопчык

9 апреля 2018

Трагедыя ў Мінскім раёне! Пры пераходзе чыгуначных пуцей загінуў 9-гадовы хлопчык. Як паведамілі ў міліцыі, гэта здарылася на станцыі Памыслішча - 60-гадовая жанчына і чацвёра яе ўнукаў рухаліся па нерэгулюемым наземным пераходзе. Бабуля не да канца пераканалася ў адсутнасці цягніка, які экстранна затармазіў, але усё роўна зачапіў хлопчыка. Вядзецца праверка.