Злачынную схему ў сферы аўталізінгу раскрыў ГУБАЗ

11 марта 2020
Затрыманыя тры чалавекі: расіянін і двое беларусаў. Меркавана, яны нанеслі 260 000 рублёў шкоды тром лізінгавым кампаніям. У справе значыцца адначасова і набыццё машын у лізінг, і продаж. Усяго - больш за 10 эпізодаў. Транспарт зараз у вышуку. 

Вольга Чамаданава, афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі: "У сваёй схеме падазроныя выкарыстоўвалі падстаўных асоб, з якімі складаліся дамовы лізінгу на набыццё аўтамабіляў. Ім фігуранты прадстаўляліся паспяховымі кіраўнікамі фірм у сферы пракату іншамарак, якія нібы хочуць пашырыць свой аўтапарк. Ахвотнікі згаджаліся на дамову за разавы ганарар і пры ўмове, што за іх будуць гасіць штомесячныя плацяжы па пазыцы. Аднак абяцанні не выконваліся, і пазыковыя абавязацельствы клаліся на плечы намінальных лізінгаатрымальнікаў. У далейшым лізінгавыя кампаніі пераводзілі грошы на рахунак прадаўцоў машын. Як высветлілася, яны таксама з'яўляліся падстаўнымі асобамі, на якіх тэхніка рэгістравалася толькі фармальна. Такім чынам, падазроныя завалодвалі грашыма лізінгадаўцаў і заставаліся з аўтамабілямі".

Міліцыя мяркуе, што эпізодаў можа быць значна больш. Аператыўная праца працягваецца. Па факце махлярства заведзена крымінальная справа.