Спынены канал нелегальнага перапродажу беларускай гарбарнай прадукцыі

25 июля 2017

Супрацоўнікі Дзяржкантролю спынілі канал нелегальнага перапродажу беларускай гарбарнай прадукцыі. Схему арганізавалі трое мінчан. Без дазволу на прадпрымальніцкую дзейнасць камерсанты закуплялі прадукцыю на айчынных прадпрыемствах і адпраўлялі яе ў Еўропу. Прычым усе здзелкі праходзілі ад імя падстаўных фірм, зарэгістраваных у Вялікабрытаніі і Ганконгу. На самой жа справе беларуская сыравіна пастаўлялася толькі ў адрас буйных еўрапейскіх заводаў, якія займаюцца перапрацоўкай скуры. Такім чынам аферысты не даплацілі падаткаў на суму больш як 5,5 мільёна рублёў.

За пазапраўную дзейнасць у адносінах да траіх арганізатараў схемы ўзбуджана крымінальная справа. На рахункі і маёмасць падазроных накладзены арышт.