Паказ у Белдзяржцырку ўчора завяршыўся няшчасным выпадкам

20 апреля 2017

Падчас выканання складанага акрабатычнага трука гімнастка сарвалася з-пад купала. Артысты з Расіі - муж і жонка - выконвалі нумар парай.

Страхоўка была толькі ў мужчыны, інакш гэты трук не выканаць. Дзяўчына звалілася з вышыні прыкладна трэцяга паверха. Яе забрала хуткая дапамога. Зараз, паводле нашай інфармацыі, здароўю гімнасткі нішто не пагражае, у яе страсенне мозгу і зламаная рука.