Старшыню Уздзенскага райвыканкама падазраюць у карупцыі

30 марта 2015

Чыноўнік меў намер атрымаць 8 тысяч еўра ад замежнай кампаніі. З дапамогай хабару вытворцы сельгастэхнікі разлічвалі забяспечыць сабе перамогу ў тэндары і займець выгадны кантракт. Назва кампаніі пакуль не паведамляецца. Крымінальны дуэт затрымалі як раз у момант перадачы грошай. Інфармацыю пацвердзілі ў праваахоўных ведамствах.

Аляксандр Герасімаў, афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску:

"Затрыманы як хабарадавальнік, так і хабарнік. Дзеянні службовых асоб кваліфікаваны як злачынства, прадугледжанае ч3. арт. 430 КК Рэспублікі Беларусь. Гэта атрыманне хабару ў буйным памеры асобамі, якія займаюць адказнае становішча".

Вераніка Пасмецьева, старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Беларусі:

"Службовыя асобы атрымалі хабар у памеры 8 тысяч еўра ад прадстаўніка вядомага замежнага вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі. Хабар прызначаўся за заключэнне кантракта і перамогу ў тэндары на набыццё буракаўборачнага камбайна коштам звыш 340 тысяч еўра".

Зараз усе падазроныя знаходзяцца пад вартай і даюць паказанні следству. У дачыненні да старшыні Уздзенскага райвыканкама і дырэктара мясцовага аграсэрвісу ўзбуджана крымінальная справа. Затрыманы і хабарадавальнікі.