Старшыні Чашніцкага і Рагачоўскага райвыканкамаў вінавацяцца ў карупцыі

3 сентября 2015

Следчым камітэтам расследуюцца крымінальныя справы, якія былі ўзбуджаныя Генпракуратурай Беларусі. Падчас следства ўстаноўлена, што старшыня Чашніцкага раёна 4 гады злоўжываў службовым становішчам. У прыватнасці, доўгі час кіраўнікі падпарадкаваных прадпрыемстваў аказвалі бясплатна паслугі яму і яго сям'і. Што датычыцца Рагачова, то там усплылі справы мінулых гадоў. Кіраўнік раёна, калі быў яшчэ на пасадзе першага намесніка, у 2010-2013 гг. пры будаўніцтве свайго дома набываў у прадпрымальнікаў будматэрыялы па зніжаным кошце, а некаторыя работы былі зробленыя на аб'екце наогул бясплатна. Зараз службовыя асобы затрыманыя.