Праваахоўныя органы высвятляюць прычыну абвальвання сцяны на адным з заводаў Мінска

12 февраля 2019

Сталі вядомыя падрабязнасці абвальвання сцяны на адным з заводаў Мінска. Надзвычайнае здарэнне адбылося падчас правядзення дэмантажных прац. Цагляная сцяна абрынулася на дваіх працаўнікоў: адзін з іх загінуў на месцы, другі пацярпелы памёр па дарозе ў бальніцу. Праваахоўныя органы высвятляюць прычыну абвальвання, кіраўніцтва прадпрыемства ад каментарыяў устрымліваецца.