Праваахоўнікі ў Гомелі абясшкодзілi раз’юшанага лася

17 октября 2016

Яго змаглі спыніць толькі пры дапамозе аўтамата Калашнікава. У Гомелі супрацоўнікі міліцыі былі вымушаныя адкрыць агонь, каб абараніць людзей ад раз’юшанага лася. Жывёліна зайшла на тэрыторыю гаражнага кааператыва і паводзіла сябе агрэсіўна. Страляць праваахоўнікам спачатку прыйшлося з табельнай зброі, але 6 прыцэльных выстралаў лася не спынілі. Абясшкодзіць яго змагла толькі следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца, выпусціўшы чаргу з аўтамата Калашнікава.

Спецыялістам яшчэ трэба даведацца, не ці хварэў лось на шаленства. Дарэчы, шкоду пакрыюць толькі тым вадзіцелям, чые аўтамабілі застрахаваныя па Каска.