Праваахоўнікі Беларусі і Украіны заявілі аб паспяховай аперацыі па затрыманні ўдзельніка міжнароднага наркасіндыката

6 февраля 2019

Група людзей займалася пастаўкамі гераіну з Сярэдняй Азіі на тэрыторыю нашай краіны, а таксама Украіны і Еўрасаюза. Першыя затрыманні адбыліся яшчэ ў 2010. Тады беларускім аператыўнікам удалося канфіскаваць 28 кілаграмаў гераіну. Увесь тавар кантрабандысты замаскіравалі пад цыбулю. І вось зараз на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці затрыманы меркаваны арганізатар. Больш за 5 гадоў ён лічыўся ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпала. Зараз падазроны знаходзіцца ў СІЗА Чарнігава і рыхтуецца да экстрадыцыі ў Беларусь. У нашай краіне яго чакае суд за незаконны абарот наркотыкаў у буйных памерах у складзе арганізаванай групы.