Пажылую пару выратавалі на пажары ў Калодзішчах

26 августа 2019

Дом  палыхаў адкрытым полымем - гаспадары самастойна выйсці не маглі. Агонь з дымам ўбачылі мясцовыя маладыя людзі і пад'ехалі на месца здарэння. Двое братоў дапамаглі выбрацца пенсіянерам праз акно. Ніхто не пацярпеў. Загаранне ліквідавалі ратавальнікі.

Прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне электраправодкі. Афіцыйная версія ўстанаўліваецца. У выніку агнём знішчаны дах, пашкоджаныя сцены і маёмасць у доме.