Пажар у Пухавіцкім раёне

12 декабря 2019
Узгаранне ў інтэрнаце ў пасёлку Дружны. Дзве гадзіны таму ратавальнікам паступіў  аператыўны сігнал. Спрацавала сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. На месцы здарэння супрацоўнікі МНС высветлілі, што гарэў пакой на трэцім паверсе. Выратаваны тры чалавекі, сярод іх  дзіця. З будынка  эвакуіравалі  ўсіх жыльцоў. Пацярпелых няма. Пажар хутка ліквідавалі. Прычына ўзгарання  высвятляецца.