Пажар у Крупскім раёне

29 марта 2016

Згарэлі тры гаспадарчыя пабудовы, тры дамы пашкоджаныя. Узгаранне здарылася ў вёсцы Выдрыца ў выніку неасцярожнага спальвання сухой травы. Пацярпелых няма. Супрацоўнікі МНС адзначаюць, што толькі за мінулыя суткі ў вобласці былі ліквідаваныя восем пажараў, большасць з якіх здарылася ў выніку падпалу травы. Нагадаем, што за спальванне смецця і сухой расліннасці прадугледжана адміністрацыйная адказнасць - штраф ад 2 да 8 мільёнаў.