Пажар у Дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска

13 апреля 2020
Кароткае замыканне ў дэзінфекцыйнай камеры магло стаць прычынай пажару ў Дзіцячай інфекцыйнай бальніцы ў Мінску. Сёння раніцай агонь ахапіў падвал будынка. 44 чалавекі, з іх 26 пацыентаў, эвакуіравалі з-за ўзгарання. Яго хутка ліквідавалі. Ніхто не пацярпеў. Прычыну пажару высвятляюць спецыялісты.