Пажар сёння ўспыхнуў на вуліцы Славінскага

22 мая 2017

Чорны слуп дыму над Зялёным Лугам. Такую карціну літаральна дзве гадзіны таму назіралі жыхары Мінска. Пажар успыхнуў на вуліцы Славінскага. Паводле папярэдніх звестак, загарэлася пластмаса ў пункце прыёму старой бытавой тэхнікі. Агонь цалкам ахапіў памяшканне плошчай больш за сто квадратаў. З'едлівы дым распаўсюдзіўся па ўсім наваколлі - ад Уручча да Акадэміі навук. 10 пажарных разлікаў і спецтэхніка МНС тэрмінова ліквідавалі ўзгаранне. Што стала прычынай - зараз высвятляюць спецыялісты.