Пажар патушаны. У Мінску гарэў цэнтр мэблі

30 Жніўня 2018

А зараз пра надзвычайнае здарэнне ў Мінску. 18 хвілін спатрэбілася сталічным байцам МНС, каб ліквідаваць буйны пажар у цэнтры сталіцы. На вуліцы Веры Харужай апоўдні гарэў адміністрацыйны будынак фірмы "Мінск-мэбля". Клубы дыму былі бачныя за некалькі кварталаў ад палаючага будынка. Удзел у ліквідацыі пажару прымалі амаль два дзясяткі адзінак тэхнікі. Плошча ўзгарання склала каля 70 квадратных метраў. Людзі былі паспяхова эвакуіраваныя. Ніхто не пацярпеў.

Вольга Мельчанка, афіцыйны прадстаўнік УМНС па Мінску:

"Паводле папярэдніх прычын, пажар адбыўся ў сувязі з парушэннем правіл пажарнай бяспекі пры правядзенні агнявых работ. Рабочыя, якія былі на месцы, няправільна выкарысталі балгарку, якая магла даць іскру, пасля было ўзгаранне".

Нягледзячы на вялікі выкід дыму, забруджвання навакольнага асяроддзя не адбылося. Спецыялісты фірмы "Мінск-мэбля" зараз падлічваюць урон.