Пажар на Металургічным заводзе ў Жлобіне спыніў тэхналагічны працэс

6 марта 2018

Спынена выплаўленне сталі. Паводле інфармацыі прэс-сакратара БМЗ, прычынай інцыдэнту магло стаць кароткае замыканне. Таксама ён дадаў, што значных страт у вытворчасці не будзе, бо з заўтрашняга дня была запланаваная тыднёвая паўза на лініі. Паводле інфармацыі МНС, узгаранне адбылося напярэдадні ў кабельным тунэлі. Агонь пашкодзіў больш як 30 тысяч пагонных метраў ізаляцыі. Пацярпелых няма. Распрацоўваецца план аднаўленчых прац.