Пашкоджаны мост над Прыпяццю ў Жыткавіцкім раёне закрыюць

8 декабря 2017

Спецыяльная камісія канчаткова прыняла рашэнне закрыць пашкоджаны мост над Прыпяццю ў Жыткавіцкім раёне для руху транспарту і пешаходаў. Пра гэта нашай здымачнай групе, якая працуе зараз на месцы падзей, распавёў намеснік дырэктара Гомельаўтадар Ігар Мацвяцоў. Пантонную пераправу спецыялісты МНС і вайскоўцы інжынерных войскаў пачнуць будаваць ужо заўтра. І плануецца, што ў нядзелю па ёй зможа перасоўвацца любая тэхніка і мясцовае насельніцтва. Рэканструкцыя моста можа заняць год.