Пацярпелых у ДТЗ пад Псковам перавязуць у беларускія клінікі

30 декабря 2019
Беларусаў, пацярпелых у ДТЗ  у Пскоўскай вобласці, могуць у найбліжэйшы час перавезці ў клінікі на радзіму. Праўда, як толькі дазволіць іх стан здароўя. Зараз кіраўніцтва Пскоўскага рэгіёна  вядзе перамовы з беларускім бокам  аб магчымай транспарціроўцы нашых суайчыннікаў. Усе пацярпелыя (7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей)  знаходзяцца пад пільным назіраннем расійскіх спецыялістаў. Неабходная медыцынская і дыягнастычная дапамога  ім аказваецца ў поўным аб'ёме. Беларусаў у клініцы наведала намеснік кіраўніка губернатара Пскоўскага рэгіёна Вера Емяльянава. Як нам удалося даведацца,  частка пасажыраў аўтобуса (гэта тыя, хто не пацярпеў) ужо па дарозе дадому. Нагадаем, ДТЗ адбылося ноччу. Neoplan  з'ехаў у кювет і перавярнуўся. Адной з прычын называюць складаныя  ўмовы надвор’я і галалёд. Хоць дарожнікі пераконваюць, што  траса была апрацаваная супрацьгалалёднымі матэрыяламі.