Пацярпелыя пасля здарэння ў Драгічыне застаюцца ў бальніцы

10 декабря 2019
Прычынай выбуху ў пяціпавярховым доме ў Драгічыне магло стаць няправільнае абыходжанне з газавым абсталяваннем. Менавіта гэтай версіі зараз прытрымліваецца следства. Нагадаем, у бальніцы застаюцца чацвёра пацярпелых, сярод іх дзіця. Двое рабочых знаходзяцца ў рэанімацыі, 14-гадовы сын гаспадыні і яшчэ адна жанчына (суседка) пад назіраннем медыкаў. Успышка газапаветранай сумесі адбылася падчас мантажу нацяжной столі. Ударная хваля павыбівала шыбы, дзверы, а таксама практычна абваліўся балкон. Пашкоджаны 6 кватэр. Вядома, што ў свае дамы ўжо трапілі жыхары з 3, 4 і 5 паверхаў. 10 чалавек з 1 і 2 узроўняў на час рамонту будуць жыць у сваякоў. Ёсць інфармацыя, што ўжо створана камісія па надзвычайным здарэнні пры Драгічынскім райвыканкаме, але як арганізавана яе праца, не каменціруюць.