Пасольства Беларусі ў Расіі ўдакладняе акалічнасці ДТЗ з беларускім аўтобусам

23 марта 2018

Пасольства Беларусі ў Расіі ўдакладняе акалічнасці ДТЗ з беларускім аўтобусам у Пскоўскай вобласці. Як адзначылі ў МЗС, у аварыі пацярпелі 11 беларусаў. Зараз высвятляюцца іх прозвішчы і грамадзянства. Як мы паведамлялі раней, аўтобус, які накіроўваўся з Беларусі ў Санкт-Пецярбург, трапіў у аварыю ў Струга-Красненскім раёне. Машына сутыкнулася з легкавым аўто, якое выехала на сустрэчную паласу, і перакулілася на бок, з-за чаго рух па трасе быў ускладнены. Усе дэталі здарэння нам удалося даведацца ў відавочцы аварыі.

Як нам паведаміў старшыня Дзяржкамітэта па ахове здароўя Пскоўскай вобласці Ігар Патапаў, з 52-х удзельнікаў ДТЗ па меддапамогу звярнуліся 29 чалавек. 21 з іх змешчаны ў стацыянар Пскова. З 11-ці дарослых пацыентаў (9 з іх - беларусы) двое ў цяжкім стане, у траіх траўмы сярэдняй ступені цяжару. 10 дзяцей змешчаныя ў дзіцячую абласную бальніцу: ім ад 6 да 13 гадоў. У дзевяці - траўмы сярэдняй ступені цяжару, у аднаго - лёгкія пашкоджанні. Пасажыры, якім не спатрэбілася меддапамога, былі часова размешчаныя ў Струга-Красненскай сярэдняй школе. Частка самастойна адправілася ў Санкт-Пецярбург.