Наступствы стыхіі

4 июля 2016

Шквалісты вецер пакінуў без электрычнасці 320 населеных пунктаў Мінскай вобласці. Навальнічны фронт, які прайшоў па тэрыторыі ўсёй краіны, прынёс моцныя ападкі і парывісты вецер.

А між тым прагноз сіноптыкаў не самы аптымістычны: надвор'е і надалей будзе даждлівым і ветраным. Антаніна Станкевіч - пра тое, як спраўляліся з наступствамі стыхіі.

З 6-ці гадзін раніцы работнікі гэтага сельспрадпрыемства, што ў вёсцы Стары Капыль, разбіраюць завалы. Моцны вецер раптоўна наляцеў яшчэ ўчора, прыкладна ў 15. 30. Пашкоджаны дахі і палеткі з кукурузай, разбурана агароджа - аграрыі падлічваюць страты.

Ні людзі, ні жывёла, на шчасце, не пацярпелі. Да канца дня рабочым трэба ліквідаваць наступствы стыхіі - аднавіць плот і падрыхтавацца да магчымых новых капрызаў надвор'я. Вецер у Капыльскім раёне і да гэтай пары даволі моцны.

У суседняй вёсцы моцны парыў ветру паваліў воданапорную вежу. Жалезная канструкцыя ўпала літаральна ў адно імгненне. Водазабеспячэнне малочна-таварнай фермы аднавілі праз некалькі гадзін.

Да таго ж, шквалісты вецер абясточыў больш за 300 населеных пунктаў у цэнтральным рэгіёне. Больш за ўсіх пацярпелі Капыльскі, Пухавіцкі і Старадарожскі раёны.

Не абмінула стыхія і сталіцу. Гэтыя кадры - са сталічнага рынка ў Ждановічах. За-за патопу гандлярам прыйшлося ратаваць не толькі тавар, але ратавацца і самім. 7 маршрутаў грамадскага транспарту на пэўны час прыпынілі сваю дзейнасць.

Аляксандр Казакоў, галоўны інжынер РУП "Мінскэнерга":

"Энергетыкі зладжана паднялі ўсе дзяжурныя быгады. Больш за 30 брыгад арганізавалі работу на лініях і пачалі аднаўляць пашкоджаныя электрычныя сеткі".

А між тым, прагноз сіноптыкаў не аптымістычны. Ападкі будуць турбаваць беларусаў ледзь не ўвесь тыдзень. Кароткая перадышка чакае толькі ў чацвер.

Да гэтай пары ў цэнтральным рэгіене працуюць аварыйныя брыгады. Яны расчышчаюць завалы, рамантуюць лініі электраперадачы і рыхтуюцца да магчымых новых «выкідаў» надвор'я.