Наступствы моцнага ветру ў Беларусі

13 мая 2020
Моцны вецер, які лютаваў у Беларусі напярэдадні,  пашкодзіў дахі дамоў, а таксама паваліў дрэвы. У Магілёве ратавальнікам прыйшлося  9 разоў выязджаць на месцы надзвычайных здарэнняў. Так, у гэтай вобласці парывамі ветру сарвала дахі 15 жылых  дамоў, 3 гаспадарчых пабудоў  і 1  вытворчага будынка. Таксама інцыдэнты з-за моцнага ветру адбыліся ў Магілёве, у Шклоўскім, Горацкім і Магілёўскім раёнах. Ніхто з людзей не пацярпеў. 

У МНС паведамляюць, што парывы ветру дасягалі 20 м/с. Так,  у Гомелі паваліла дрэвы на прыпаркаваныя аўтамабілі. Зараз спецыялісты падлічваюць матэрыяльны ўрон.