Апошняя інфармацыя пра трагедыю ў Магілёве

2 ноября 2017

Тут учора ў недабудаваным прыватным доме на дзяцей павалілася перакрыцце.

Зараз стан ацалелага хлопчыка ацэньваецца як вельмі цяжкі і нестабільны. Яму ўначы была зробленая аперацыя для спынення крывацёку. Яна доўжылася да 5:30 раніцы. 

Паводле звестак Следчага камітэта, уладальнік дома ўжо ўстаноўлены. Вядома, што будынак не быў агароджаны або закансерваваны, што, натуральна, выклікае пытанні. Заведзена крымінальная справа. 

Жудасная трагедыя адбылася ўчора ў самы разгар восеньскіх канікул. У недабудаваным прыватным доме абвалілася перакрыцце. Пад заваламі апынуліся двое школьнікаў 9 і 10 гадоў. Адзін загінуў на месцы, другі ў цяжкім стане быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне абласной дзіцячай бальніцы. Што рабілі дзеці на закінутай будоўлі, высвятляе следства. Падрабязнасці ўжо ў наступных выпусках навін.