Апошняя інфармацыя аб аўтобусе з беларусамі, які трапіў у ДТЗ

23 июля 2018

Пасажырам ужо падалі падменны транспарт, і яны даехалі да Кіева. Адтуль на іншым аўтобусе яны працягнуць шлях у Адэсу. Нам удалося звязацца з відавочцай здарэння - Анастасія Машчава знаходзілася ў аўтобусе ў момант аварыі.

Усе пасажыры, а гэта 47 чалавек (тым ліку 20 дзяцей) - прадстаўнікі футбольнай каманды і тры члены экіпажа - не пацярпелі.