Апошнія дарожныя здарэнні ў Мінску

17 мая 2018

Пачнем з апошніх дарожных здарэнняў. Начная аварыя ў Мінску. На праспекце Дзяржынскага машына сутыкнулася з матацыклам. Паводле звестак ДАІ, за рулём аўто ехала дзяўчына, ажыццяўляючы разварот, яна не саступіла дарогу сустрэчнаму Suzuki. Байкам кіраваў 28-гадовы чалавек. Ён і яго дзяўчына-пасажыр шпіталізаваны.

І яшчэ адна буйная аварыя ў Мінску, але ўжо ранішняя. Кіроўца МАЗа ажыццявіў бакавое сутыкненне з легкавой машынай. Шафёр велікагруза пры перастраенні не пераканаўся ў бяспецы свайго манеўру. Ад удару легкавое аўто адкінула за межы праезнай часткі, дзе яно ўрэзалася ў слуп. Вадзіцель шпіталізаваны.

Аварыя адразу з удзелам трох аўто сёння і на вуліцы Харкаўскай з боку вуліцы Берута. Перад нерэгуляваным пешаходным пераходам вадзіцелі Mercedes і Volkswagen не вытрымалі дыстанцыю да аўтамабіля, які рухаўся перад імі. Ад ўдару гэта машына трапіла на паласу сустрэчнага руху. Ніхто не пацярпеў, аднак усе транспартныя сродкі атрымалі пашкоджанні. Віноўніка ДТЗ высвятляюць.