Пасля магутнага выбуху газавага балона ў прыватным доме загінуў мужчына

16 ноября 2017

Пасля магутнага выбуху газавага балона ў прыватным доме загінуў мужчына і ледзь не пацярпелі ратавальнікі Жлобінскага аддзела. Надзвычайнае здарэнне адбылося напярэдадні. Калі супрацоўнікі МНС пачалі тушыць агонь, полымя ўжо дабралася да газавага балона, і прагрымеў магутны выбух. Ніхто з пажарных не пацярпеў. Пазней у пакоі на падлозе пад заваламі быў знойдзены мужчына, які загінуў. Вядома, што ён пражываў адзін. Паводле папярэдняй версіі, прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.