Спробу незаконнага вывазу тытунёвых вырабаў спынілі віцебскія мытнікі

22 сентября 2015

Амаль 600 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт не даехалі да Еўрасаюза. Спробу незаконнага вывазу тытунёвых вырабаў спынілі віцебскія мытнікі. Пры надглядзе аўтамабіля супрацоўнікі пункта афармлення "Урбаны" замест заяўленых у дакументах драўляных калоў знайшлі каробкі з цыгарэтамі беларускай вытворчасці. Кошт грузу перавысіў 5 мільярдаў рублёў. Гэта адно з буйных затрыманняў тытунёвых вырабаў на Віцебскай мытні сёлета. Кантрабандны груз і транспартны сродак канфіскаваныя.