Спроба жанчыны перайсці ўброд балоцісты ўчастак ракі Свіслач ледзь не завяршылася трагедыяй

30 сентября 2019

Няўдалая спроба скараціць шлях  ледзь не завяршылася трагедыяй. 60-гадовая жанчына вырашыла перайсці ўброд балоцісты ўчастак ракі Свіслач. Але авантура не ўдалася. Жанчына завязнула  за дзесяць метраў ад берага і зразумела, што сама выбрацца не зможа. Выпадковы прахожы ў бінокль заўважыў жанчыну ў зарасніку, перадаў інфармацыю ў МНС - і хутка ратавальнікі яе выцягнулі. Пасля агляду медыкамі  дапамога мінчанцы не спатрэбілася.