Спроба прарыву праз мяжу ў пункце пропуску "Грыгораўшчына"

31 октября 2017

Напярэдадні 36-гадовы грамадзянін Латвіі ехаў з Беларусі ў прыбалтыйскую краіну. Інспектары вырашылі правесці надгляд яго аўто. Але кіроўца замест таго, каб перагнаць машыну ў спецыяльны бокс, выехаў на сустрэчную паласу і рвануў у бок латвійскай мяжы. Мужчына збіў шлагбаўм, аднак пагранічнікі дзвюх краін хутка зрэагавалі і паспелі разгарнуць сродак прымусовага прыпынку. Колы апынуліся пашкоджаныя, таму далёка з'ехаць парушальнік не змог. Матывы ўчынку высвятляюцца.