Паўтара мільярда долараў - за два гады

23 марта 2015

Такую суму зэканоміў на падатках дырэктар сталічнай кампаніі. Малады чалавек займаўся пастаўкамі электратэхнікі ў Беларусь з Расіі. Спачатку - цалкам легальна. Але ў 2013-ым бізнесмен стаў афармляць усе здзелкі праз фірмы-аднадзёнкі. Трубы, рубільнікі і трансфарматары па вельмі нізкай цане ён прадаваў 16-ці лжэструктурам, звёўшы да мінімуму свой афіцыйны прыбытак, а значыць, і падатак на прыбытак. Але здзелкі праходзілі толькі па паперах, насамрэч тавар так і заставаўся ляжаць на складзе і чакаць добрай прапановы.

Юрый Кардымон, намеснік начальніка аддзела ДФР КДК Беларусі: "Адносна акалічнасцяў ухілення ад выплаты падаткаў гэты дырэктар растлумачыў, што быў уцягнуты ў дадзеную дзейнасць па просьбе свайго знаёмага, які прапанаваў яму пасродкам узаемаадносін з лжэструктурамі мінімізаваць сумы падатковых абавязальніцтваў. Некаторы час ён падумаў, але прыняў гэтую прапанову, пасля чаго набываў за наяўны разлік на тэрыторыі Расіі электратэхнічную прадукцыю. Дастаўляў яе на сваім транспарце ў Беларусь і пастаўляў у далейшым беларускім суб'ектам гаспадарання".

Па справе аб фінансавых аферах зараз праводзіцца папярэдняе расследаванне. Маладому дырэктару пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць высокія пасады. Імаверна, паўстануць перад судом і ўсе, хто дапамагаў яму сыходзіць ад выплаты падаткаў.