Выкрадзеная з расійскага музея карціна Шышкіна знойдзена ў Беларусі

25 января 2017

Палатно было знойдзена ў адным з гаражоў пасёлка Ждановічы падчас канфіскацыі буйной партыі наркотыкаў (звыш кілаграма) і затрымання арганізатара паставак псіхатропаў з Расіі ў Беларусь.

Што да карціны, то, як мяркуецца, гэта арыгінал 1897 года. Карціна вядомага рускага мастака Івана Шышкіна называецца "Лес. Елкі". Вядома, што арыгінал быў выкрадзены ў жніўні 1913 года з Вязнікаўскага гісторыка-мастацкага музея ва Уладзімірскай вобласці. Зараз экспанат знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі на экспертызе. Прыблізны кошт - 2 мільёны долараў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, карціну Шышкіна прывезлі ў Беларусь, каб паказаць патэнцыяльнаму пакупніку з Еўропы. Аднак бакі не сышліся ў цане, і здзелка не адбылася. Вядома, што дагэтуль работа не раз выстаўлялася на нелегальных інтэрнэт-аўкцыёнах. Паведамляецца, што літаральна на наступны дзень пасля затрымання палатно павінна было прыбыць у Маскву для продажу грамадзяніну Еўрасаюза. Вядомая і сума пакупкі - 100 тысяч еўра і 3 кг какаіну.