Пагоня за ліхачом у Нясвіжы

5 декабря 2016

У Нясвіжы супрацоўнікам ДАІ, каб спыніць ліхача, прыйшлося пачаць пагоню.  За гэты час вадзіцель трапіў у ДТЗ, выскачыў з машыны, а ўжо некіравальны аўтамабіль з'ехаў у кювет. Літаральна праз сто метраў інспектары нагналі ўцекача - ім апынуўся 24-гадовы мясцовы жыхар - ён быў цвярозым, а свае ўцёкі растлумачыў тым, што спалохаўся пакарання за высокую хуткасць.

Яўген Сачак, начальнік прэс-службы УУС Мінаблвыканкама:

"Патрульныя не маглі не звярнуць увагу на аўтамабіль "Опель-Астру", які пранёсся паблізу на высокай хуткасці. Інспектары пагналіся за ім. Практычна адразу вадзіцель урэзаўся ў  лавачку і далей рухаўся з тэхнічнымі пашкоджаннямі".

 

У адносінах да затрыманага састаўлена некалькі пратаколаў. У тым ліку за невыкананне патрабаванняў аб спыненні, здзяйсненне ДТЗ і пакіданне месца аварыі. За перавышэнне хуткасці  ён таксама заплаціць штраф.