Пагоня са стральбой на беларуска-польскай мяжы

16 марта 2018

Група нелегалаў паспрабавалі трапіць у Польшчу праз нашу тэрыторыю. Вядома, што ў Беларусь яны прыехалі на аўтамабілі па трасе М-1 з Расіі. Пасля гэтага адразу накіраваліся да мяжы.

Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі:

"Усю групу аператыўнікі затрымалі ў момант пераадолення інжынерна-тэхнічных будынкаў на ўчастку беларуска-польскай мяжы. Адзін з нелегалаў паспрабаваў уцячы і аказаць супраціўленне падчас затрымання. З мэтай прадухілення парушэння дзяржграніцы была выкарыстаная табельная зброя".

Парушальнікі затрыманыя і знаходзяцца ў ізалятары Гродзенскай пагранічнай групы. Іх чакае дэпартацыя. Арганізатары канала перапраўкі нелегалаў устанаўліваюцца.