Надвор'е сёння прывяло да ўсплёску ДТЗ

12 марта 2018

Плюс за акном, аднак з туманам. Надвор'е сёння прывяло да ўсплёску ДТЗ. Ранішні затор на Лагойскім тракце справакавала сутыкненне джыпа і трамвая. Абыйшлося без пацярпелых.

Аварыя і на загараднай трасе побач з Бараўлянамі. Лоб у лоб сутыкнуліся маршрутка і легкавы аўтамабіль КІА, які рухаўся насустрач. Паводле папярэдніх звестак, маршрутку занесла на закругленні дарогі. У выніку здарэння меддапамога спатрэбілася вадзіцелю КІА.

Яшчэ тры чалавекі атрымалі траўмы падчас дарожна-транспартных здарэнняў напярэдадні. У Дзяржынскім раёне вадзіцель легкавушкі сутыкнуўся са спецтэхнікай дарожнікаў. У выніку тры чалавекі - вадзіцель Mitsubishi і пасажыры - аказаліся заблакіраванымі ў машыне, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Розныя траўмы атрымалі ўсе ўдзельнікі аварыі.